Эканомікі разных краін сьвету, якія яны есць па сваёй сутнасьці. Эканамісты, спрабуючы апісаць эканоміку як цэласную навуку, звычайна забывая пра базавае вызначэньне, што эканоміка — гэта сацыяльная навука.
Прывядзем вызначэньне больш шырокае, безумоўна не дасканальнае, але…
«Эканоміка — сацыяльная навука, якая мае дачыненне да многіх іншых галін, уключаючы паліталогію, геаграфію, матэматыку, сацыялогію, псіхалогію, інжынерыю, юрыспрудэнцыю, медыцыну і бізнес.
Асноўнай мэтай эканомікі з’яўляецца максымальна лагічнае і эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў для дасягнення прыватных і грамадзкіх мэт. Вытворчасць і занятасць, інвестыцыі і зберажэнні, ахова здароўя, грошы і банкаўская сістэма, дзяржаўная палітыка ў галіне падаткаабкладання і расходаў, міжнародны гандаль, прамысловая арганізацыя і рэгуляванне, урбанізацыя, экалагічныя праблемы і прававыя пытанні (такія як распрацоўка і забеспячэнне захавання правоў уласнасці) — гэта толькі некаторыя з праблем, якія ляжаць у аснове эканамічнай навукі» — так вызначана на сайце ўніверсітета ў Баффала.
Нам дадзенае вызначэньне бадаваецца ў найбольшае ступені, нягледзячы на яго непоўнасць.
Эканоміка — гэта пра стварэньне, захаваньне і рэпрадукцыю каштоўнасцей асобы ды соцыума. Толькі дадаўшы дадзены пункт, мы можам гаварыць пра поўнае разуменьне эканомікі, як сацыяльнай навукі, як «справы чалавекаваньня».
І тут мы прапануем разам з вамі і разглядзець, якія каштоўнасці стварае, захоўвае і рэпрадукуе эканоміка Рэспублікі Беларусь.
Першыя базавыя каштоўнасці — то «чарка ды шкварка». Фактычна, гэта пра стан кожнага грамадзяніна постсавецкага перыяду: не жылі багата і не патрэбна пачынаць.
Наколькі яны адпавядаюць базавым каштоўнасцям соцыякультурнай матрыцы насельніцтва Беларусі, мы ўжо разбіралі раней. І можам сцвярждаць, гэта антыкаштоўнасць, аднак яна рэпрадуцыруецца праз эканамічную сістэму дзеячую ў Рэспубліцы Беларусь.
Другая базавая каштоўнасць — то «не высоўвай свайго носа», не праяўляй ініцыятывы. Гэта так сама супярэчыць соцыякультурнай матрыцы і актыўна прасоўваецца праз сістэму эканамічных стасункаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дадзены комплекс базавых рэпрадуцыруемых эканамічнай сістэмай каштоўнасцяў параджае адразу некалькі сур’ёзных праблем для развіцця ўласна эканомікі Беларусі.
У першую чаргу, то карупцыя і сваяцства абмяжоўваючыя і разбураючыя сістэму канкурэнтнага рынку.
Так сама дадзеныя каштоўнасці ствараюць падмурак для дэкрэтавізацыі, дэіннавацыйнасці; поўнасцю знішчаючы перспектывы росту і развіцця ў сферах эканамічных узаемаадносін.
Эканамічная сістэма генерыруючая такія каштоўнастныя рысы, патрабуе неадкладных інстытуцыйных змен. Сярод пэўных аспектаў сучаснай сістэмы эканамічных стасункаў у межах Рэспублікі Беларусь мы так сама павінны выдзяліць і такі цікавы факт, як прадстаўніцтва фармацый эканомік розных эпох, пачынаючы ад рабаўладальніцтва і завяршаючы постіндустрыялізмам, пры гэтым фактычна асноўнай з’яўляецца рэнтная феадальная сістэма ўзаемаадносін у сферы эканомікі.
Заўседы ўзнікае пытаньне, як і з якіх нагод, якім чынам усялякія Гейтсы, Маскі, Форды і іншыя Сіменсы, Баеры ды Дюпоны ўзнікаюць і развіваюцца ў межах выключна паўночна-атлантычнага цывілізацыйнага поля. А па-за межамі выключна ДіП (дагонім ды перагонім), які не здатны а ні дагнаць, а не тым больш апярэдзіць.
Беларусы могуць запярэчыць і прывесці прыклады, кшталту «савецкага» космасу, расейскае аналагаўнэтыкі, ды ўсялякіх хуявэяў з сяомі. Аднак, гэта класычныя ДіПы, калі мы пачнем разбіраць прыклады дэталева.
Дадзеныя праявы, то заўседы рэчы якія не падтрымліваюцца і не рэпрадукуюцца сацыяэканамічнай сістэмай, а функцыянуюць выключна праз звышнапруджваньне рэсурсаў сістэмы, праз значныя знешнія запазычаньні, ды разбурэньні базісаў сваёй сацыяэканамічнай сістэмы.
Гагарын у космасе . Гэты выпадак прывеў да тэзісу — «эканоміка павінна быць эканомнай», а парытэт узбраеньняў — да калапсу ўсей эканомікі СССР ў 80-я гады. Дагналі і апярэдзілі, выключна з мэтай адстаць назаўседы.
Аднак вернемся да Беларусі і яе праблемаў. Што мы маем у адносінах «большае — меньшае», то безумоўна ўвесь сектар, не рэфармаваных і не інтэгрыраваных ў сацыяльна-эканамічную сістэму Беларусі, савецкіх індустрыяльных флагманаў, кшталту МАЗаў ды МТЗаў, то безумоўна ўся нафтахімія і … сельскагаспадарчы комплекс з айцішачкаю…так, як не дзіўна.
Аднак, усе накірункі, якія былі абвешчаны прыярытэтнымі, ды вакол якіх на працягу 30-ці гадоў кіраўніцтва РБ вілася, як мухі. І апынуліся ў выніку ДіПамі, якія канчаткова разбурылі «савецкую беларускую» сацыяльна-эканамічную сістэму і не стварылі на яе месцы новай і іншай — беларускай.
Як так выйшла?
Выйшла так, як інакш выйсці і не магло. Планавы і непазбежны распад СССР, не быў прааналізаваны і асэнсаваны, жаданьне вярнуць ўсе «ўзад», як было, прывяло да прыхода на кіруючыя пазыцыі ў Беларусі «перазапускальнікаў» калгасаў, заводаў ды параходаў. Як вынік — ўсе і стала запусцелым. Свае прадвыбарныя абяцаньні «перазапускалькі» выканалі!
Індустрыяльныя гіганты, якія былі арыентаваны на планавую гаспадарку, на агульнасавецкі ды шматлікіх сатэлітаў рынак, так і засталіся сямейным, «савецкім» фарфорам у камодзе недалекае бабулькі.
У найбольшае ступені «непашанцавала» прадпрыемствам радыеэлектронікі ды легкай прамысловасці, разам з станкабудаўніцтвам. Яны памерлі першымі і дастаткова хутка, так як гэта галіны з пастаяннай імклівай зменай моды, тэхналогій; складаным і высокаканкурэнтным рынкам.
А «маркетынг», «мэнэджмэнт», «крэатыў», «тэхналагічнасць» і «інавацыйнасць» мы не чулі, не разумелі і не хацелі ведаць, а тым больш вывучаць і выкарыстоўваць.
К пачатку ХХІ-га стагодзьдзя Беларусь фактычна пазбавілася ад гэтых галін індустрыі.
Больш складаны лёс быў у дрэваапрацоўкі, мэбельнай вытворчасці ды вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Ім давялось перажыць этапы мадэрнізацый, галоўных надзей і мар будучыні. Аднак… Вынік той жа, што і ў вышэйразгледжаных, з тае самае нагоды.
Вішанкаю на торце постсавецкай Беларусі, яе эканамічнай сістэмы, стаў, і яшчэ часткова стае, лёс машынабудаваньня, лёс МАЗаў і БЕЛАЗаў.
У дадзенай частцы, каб апісаць усё зробленае, неабходна запрасіць раманіста-мемуарыста і назваць раман «Як мы ўсё …». Інакш немагчыма, інакш не магло быць.
Любое з дадзеных прадпрыемстваў, як сістэмная адзінка, было нашмат больш БССР, а тым больш нашмат больш ПостБелоруссіі.
Яно патрабавала адразу, тут і зараз навуковай, тэхналагічнай, канструктарскай звышшкол. Яно патрабавала майстроў мэнэджмэнта і маркетынгу, яно патрабавала дызайнераў і мастакоў, аднак… Іх не было, іх не спрабавалі запрасіць, знайсці, выхаваць…
Аддадзена ўсе было ў рукі крэпкіх гаспадарнікаў, якія вельмі крэпка пагаспадарылі, і як вынік: «МотаВела» не здатны зрабіць матацыкл, а кажучы па праўдзе, — і веласіпед. Не нашмат лепш справы і на іншых буйных завадах.
Калгасы ды саўгасы, так і не змяніўшы сваёй савецкай сутнасці, паглынальнікаў рэсурсаў, зазіхацелі новымі фарбамі безгаспадарчасці, рабства ды «засратымі» каровамі, чалавечай безнадейнасці і ўцекамі будучых міліцыянтаў ды настаўніц ў гарады.
Хто вінаваты?
Тут прасцей, адказ — «Мы»!
Нас гэта задавальняла. Мы на прыканцы дзевяностых — пачатку нулявых, міла і вольна, карыстаючыся дзейнасцью «крэпкіх хазяйствяннікаў» набывалі прадукцыю дадзеных прадпрыемстваў за смешныя кошты (трактар «Беларус» за 5600 даляраў) і прадавалі за паўтары-два кошты на рынках суседзяў, а потым, як спраўныя «бізнесмэны» набывалі на звалках Эўропы аўто, па 3-6 кватэр, кітайскі шырпатрэб і ….
Былі задаволены бязбедным жыцьцем, праядаючы як тое, што было створана папярэднікамі, так і тое, што павінны былі аставіць нашчадкам. Неяк так.
Што рабіць? Пра гэта будзе асобны сказ, не тут і не зараз… Мы павінны спачатку поўнасцю асэнсаваць што зрабілі…