Існуе дастаткова шмат падыходаў да вызначэньня чалавечага патэнцыяла, мы можам з рознай ступеньню крытычнасці адносіцца да іх дакладнасці і грунтоўнасці.
Аднак пры сістэмным падыходзе мы павінны адразу вызначыць, што базавымі рэчамі вызначэньня чалавечага патэнцыялу разглядаем стан палеў адукацыйнага (Ep), культурнага(Cp), навуковатэхналагічнага (Sp), узровень сацыяльнага ды матэрыяльнага задавальненьня (дабрабыт) (Wp), і пры гэтым улічваем узровень адкрытасці інфармацыйнае прасторы (OIp), як крытэрыя магчымасці крытычнага самапастаўленьня да свайго пазіцыяваньня ў сучасным Сусвеце.
Даследваньні пачаліся ў 2008 годзе і працягваюцца па сеняшні дзень. Асноўныя вынікі, то устойлівы трэнд паніжэньня узроўня патэнцыяла, на працягу ўсяго перыяда даследваньняў. Пры гэтым зніжаліся паказчыкі ўсіх складнікаў і выніковыя ўзроўні (шкала ад 0 да 1) чалавечага патэнцыяла жыхароў Беларусі знізіліся з 0,64 (што адпавядала сярэднеэўрапейскаму ўзроўню станам на 2008 год) да перадкрытычнага (дэградацыйнага) 0,43 станам на 2022 г..
Мы можам выдзяліць за перыяд даследаваньняў дастаткова значнае пагаршэньне паказчыка стану адукацыйнага поля, фактычна на мяжы 2010-2012 гадоў пачалі сказвацца дастаткова спрэчныя эксперыменты па зменам падыходаў да адукацыі і месцы ды ролі настаўнікаў у грамадзстве, у тым ліку і прынцып астаткавай камплектацыі ўстаноў педагагічнай вышэйшай адукацыіі навучэнцамі. Збег ўсіх дадзеных фактараў і задаў негатыўны трэнд паказчыка адукацыйнага поля.
У полі навуковатэхналагічнага складніка сітуацыя не меньш крытычная, агульны трэнд паніжэньня быў закладзены «рэформай» мэнеджмэнта навукі і патрабаваньнямі «практыкаарыентаванасці». Праблема ў тым, што навука павінна задаваць новыя «практыкі», а не выконваць функцыіі «пасынка» у існуючых «практыках».
Найбольш моцны ўплыў дадзеныя падыходы аказалі на сфэру гуманітарных навук і даследваньні ў галінах матэматыкі ды фізікі, фактычна ў гэтых галінах «беларуская» навука завершыла сваё існаваньне. Узрорвень асноўных публікацый беларускіх навукоўцаў дастаткова нізкі і пры гэтым, яны арыентаваны ў сваёй масе на расейскамоўны сэгмент, які займае далека не лідарскія пазыцыі ў навуковых практыках.
Адпаведна нізкі узровень навукі непасродкава выклікае і нізкі узровень напрацовак тэхналагічнага плану. Дадзеныя працэсы з’яўляюцца ўзаемазвязанымі.
Найбольш складаным для аналіза і прывядзеньня да агульнага паказчыка з’яўляецца поле культурнага плана. Адразу працуюць некалькі разнанакіраваных і паралельна пакладзеных складнікаў ва ўмовах Беларусі: «беларускамоўнае» і «расейскамоўнае», яны адначасова існуюць і як частка прасторы «беларускага» і «антыбеларускага» дыскурсу ў культурным полі. Такіяж падзеллы мы бачым і ў «дзяржаўным» і «грамадзкім» спектары. Адначасова існуе складнік знешнега, у першую чаргу «расейскага» ціску на поле культурнага ў Беларусі.
І да падзей 2020 года, мы павінны і маглі смела казаць пра існаваньне культурнага ў стагнацыйнай парадыгме, праз пастаянныя «адлігі» ды «замарозкі», то 2020-ы канчаткова паставіў кропку ў гэтых працэсах і мы можам казаць аб дастаткова хуткіх, нарастаючых працэсах дэградацыі поля культурнага.
Разгляд узроўня дабрабыту не выклікае асаблівых складанасцей, але толькі пры умове, што мы бярэм стандартную мэтадалогію, ды стандартныя дадзеныя статыстыкі. У такім разе, паказчыкі атрымаюцца дастаткова прыстойнымі, што мы і назіраем у шэрагу міжнародных, асабліва ААНаўскіх, крыніц.
Аднак, як толькі пачнем дэталева ацэньваць якасныя параметры статыстычных дадзеных, то «ўсе не так адназначна», больш таго, нашы паказчыкі дастаткова хутка апыняюцца ў шэрагах паказчыкаў далека не самых «развітых» краін.
Пры гэтым, што вельмі цікава, ідзе моцны падзел, як па «сталіца» — «рэгіены», так і па «агра» — «поліс» ды і геаграфічны: «захад» — «усход», «поўнач» — «поўдзень», так сама маем і спецыфічную «беларускую» «пацемкіншчыну» з паказальнымі пляцоўкамі «пастаяннага», альбо «часовага» ідэальнага «парадачку».
Узровень адкрытасці інфармацыйнае прасторы выклікае шмат нараканьняў і ў першую чаргу гэта павязана, як з агульнадзяржаўнымі практыкамі, ды моцным уплывам «расейскага» інфармацыйнага поля, так і з праблемамі адукацыйнага ды культурнага палеў, абмежаванасць праз нізкую моўную падрыхтоўку (слабае валоданьне замежнымі мовамі), ды нізкую запатрабаванасць і цікаўнасць да навакольнага свету, усталяваную праз паўсядзенныя практыкі.
Такім чынам, мы абавязаны весці размову пра неабходнасць стварэньня цэлага шэрагу праграм, як на дзяржаўным, так і грамадзкім узроўнях па развіццю чалавечага патэнцыяла насельніцтва Беларусі.
Інакш, на працягу 10-12 гадоў, такія трэнды развіцця прывядуць да непазбежнага выштурхоўваньня нашай краіны з цывілізацыйных працэсаў.